ОБИТАЕМЫЙ ОСТРОВ СЕРГЕЯ ХАНЖЕНКОВА

Описание к видео ОБИТАЕМЫЙ ОСТРОВ СЕРГЕЯ ХАНЖЕНКОВА

Сяргея Ханжанкова называюць сымболем беларускага супраціву савецкага часу. Ягоная гісторыя стала шырака вядомая толькі ў пачатку 2000-х, хоць ён быў прататыпам галоўнага гэроя ўтопіі братоў Стругацкіх «Населеная выспа» (1967-1969) Максіма «Рабінзона» Камэрэра. У 1963 студэнт палітэхнікума Ханжанкоў стварыў падпольную групу, праводзіў сходы, слухаў "варожыя галасы", займаўся вырабам і распаўсюджваньнем антысавецкіх улётак і літаратуры. Ён рыхтаваўся ўзарваць легендарную вежу ў цэнтры сталіцы БССР – глушыцель замежных радыёстанцый, але ў ягоную групу быў укаранёны агент савецкіх спэцслужбаў. Усе падпольшчыкі былі арыштаваныя. Сяргея затрымалі з чамаданам выбухоўкі ў руцэ.

Сяргея Ханжанкова прыраклі да 10 гадоў пазбаўленьня волі ў мардоўскіх канцлягерах за "стварэньне падпольнай антысавецкай арганізацыі", "спробу дывэрсыі" і "антысавецкую агітацыю і прапаганду". Ён цьвёрда адпакутаваў увесь тэрмін, не прасіў памілаваньня, ня быў рэабілітаваны і ніколі прынцыпова не зьвяртаўся па рэабілітацыю. Да самой сьмерці ён быў актывістам і праваабаронцам, арганізатарам/суарганізатарам гісторыка-палітычных экскурсый і назіральнікам на палітычных судовых працэсах, выступаў на праваабарончых сходах і не прапускаў ніводнай акцыі ў памяць ахвяр расейскага і савецкага рэжымаў. Ён заўсёды выступаў зь ініцыятывамі і абгрунтаванымі прапановамі.

Сяргей Ханжанкоў памёр у 2016 у Мінску. Рух Салідарнасьці «Разам» заснаваў мэдаль імя Сяргея Ханжанкова і штогод уручае яго тым, хто змагаецца з дыктатурай у Беларусі.

Комментарии

Информация по комментариям в разработке